Наверх
Слоним
пасмурно
-2 °C
Зельва
пасмурно
-2 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-0 °C
Дятлово
пасмурно
-0 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Воранаўскім раёне сутыкнуліся “Аўдзі” і “ГАЗэль” — пацярпела пасажырка

10 января 2023 9:08
Поделиться:

Пасля сутыкнення

Днём 9 студзеня ў аграгарадку Тракелі, што ў Воранаўскім раёне, на скрыжаванні вуліц Закіпскага і Лідскай у выніку сутыкнення легкавіка “Аўдзі” і грузавой “ГАЗэлі” пацярпеў пасажыр, паведамляе абласная ДАІ.

На месцы ДТЗ

Папярэдне ўстанавілі, што 48-гадовы кіроўца “Аўдзі” ехаў па навігатары ў накірунку мяжы. На скрыжаванні мужчына праявіў няўважлівасць і не ўступіў дарогу “ГАЗэлі”, якая рухалася па галоўнай дарозе прама. Удар прыпаў у заднюю левую дзверцу легкавіка.

У выніку ДТЗ 48-гадовая пасажырка “Аўдзі”, якая сядзела за кіроўцам, была траўмавана і з падазрэннем на пералом таза дастаўлена ў бальніцу.

Абодва ўдзельнікі аварыі — мінчане, адзначаецца ў паведамленні. Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram