Абрабаваны гараж у Дзятлаве
Мясцовы жыхар напрыканцы кастрычніка паведаміў у міліцыю, што невядомыя праніклі ў яго гараж і ўкраіл запчасткі да машыны, чыгунны кацёл, стальную трубу, каналізацыйны люк і іншую маёмасць. Сума нанесенай шкоды перавысіла 2000 рублёў.
Як устанавілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Дзятлаўскага РАУС, крадзеж здзейснілі трое мужчын ва ўзросце ад 20 да 46 гадоў, якія затрыманы.
Двое з затрыманых нідзе не працуюць і пайшлі на крадзеж, каб такім чынам зарабіць. Мужчыны выбралі канкрэтны гараж, бо ведалі, што ў яго гаспадара сабралася шмат металалому.
Дзятлаўскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць фігурантаў крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж, здзейснены ў буйным памеры”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС