Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАУС устанавілі асобы траіх западозраных у крадзяжы з гаража ў канцы мінулагодняга кастрычніка, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Мясцовы жыхар напрыканцы кастрычніка паведаміў у міліцыю, што невядомыя праніклі ў яго гараж і ўкраіл запчасткі да машыны, чыгунны кацёл, стальную трубу, каналізацыйны люк і іншую маёмасць. Сума нанесенай шкоды перавысіла 2000 рублёў.
Як устанавілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Дзятлаўскага РАУС, крадзеж здзейснілі трое мужчын ва ўзросце ад 20 да 46 гадоў, якія затрыманы.
Двое з затрыманых нідзе не працуюць і пайшлі на крадзеж, каб такім чынам зарабіць. Мужчыны выбралі канкрэтны гараж, бо ведалі, што ў яго гаспадара сабралася шмат металалому.
Дзятлаўскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць фігурантаў крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж, здзейснены ў буйным памеры”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».