
Снарад у Гродне
Днямі падчас будаўнічых работ на вуліцы Саламонавай у Гродне рабочыя знайшлі 115-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.

115-міліметровы
Пра знаходку рабочыя паведамілі ў міліцыю. На месца прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Вайскоўцы забралі снарад, а потым ён быў знішчаны.
Міліцыя нагадвае, што ў падобных выпадках нельга нічога рабіць самастойна, а адразу патрэбна паведаміць пра небяспечную знаходку ў праваахоўныя органы.
Фота УУС