Пасля пажару ў Гезгалах
За пошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек выратаваны, паведамляе МНС.
Вечарам 12 студзеня ў вёсцы Верхполле Гродзенскага раёна гарэў дачны дом. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у доме.
Ноччу 13 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Гезгалы Дзятлаўскага раёна. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны гаспадар дома. Агнём знішчаны пасцельныя прыналежнасці.
Пасцельныя прыналежнасці былі знішчаны анём
Прычыны пажараў высвятляюцца.