
Сход жыхароў сацыяльнага дома
Вечарам 12 лютага адбыўся сход жыхароў сацыяльнага дома на вуліцы Е.Полацкай, 25 з удзелам начальніка аддзела ЖКГ Слонімскага райвыканкама Сяргея Шабана, намесніка дырэктара Слонімскага ГУП ЖКГ Ірыны Варывончык, начальніка ЖЭУ №1 Марыны Цыпурка, прадстаўнікоў Слонімскага РАУС, РАНС, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Белтэлекама, паведамляе рэсурс Слонімскай ЖКГ.

На сходзе
На сходзе абмяркоўвалася такое вострае пытанне як устаноўка сістэмы відэаназірання для выяўлення асобаў, якія рэгулярна парушаюць правілы пражывання ў жылым доме, грамадскі парадак, а таксама псуюць маёмасць жыхароў і дзяржвы.
Абмяркоўвалася таксама пытанне ўтрыманне жылых памяшканняў у здавальняючым санітарным стане.
Прадстаўнікі міліцыі і выратавальнікаў праінфармавалі жыхароў пра неабходнасць выканання мер пажарнай бяспекі і нагадалі пра адказнасць за парушэнне грамадскага парадку.
На большасць пытанняў людзі на сходзе атрымалі адказы. Некаторыя з узнятых пытанняў патрабуюць дэтальнага разгляду, але ніхто не застаўся без увагі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ЖКГ