Раніцай 14 студзеня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з цяжкімі наступствамі на скрыжаванні аўтадарог Р 95 Лынтупы – Свір – Крэва – Гальшаны і Р 106 Маладзечна – Смаргонь, паведамляе абласная ДАІ.
Легкавік пасля ДТЗ
Папярэдне ўстанавілі, што 40-гадовы жыхар сталіцы на легкавіку “Рэно” рухаўся з боку аграгарадка Крэва і на скржаванні з аб’яздной дарогай каля Смаргоні выязджаў на галоўную дарогу, не пераканаўся ў бяспецы і сутыкнуўся з грузавіком “Мэрседэс-Бэнц”, які рухаўся па галоўнай дарозе з левага боку.
Кіроўца грузавіка не пацярпеў
Удар выпаў у бок кіроўцы, які праз некаторы час памёр ад атрыманых траўмаў.
У легкавіку ехаў на пасажырскім месцы 56-гадовы жыхар Мінска, які з цяжкімі траўмамі змешчаны ў рэанімацыю.
На скрыжаванні
У багажніку “Рэно” знаходзіўся рыбацкі рыштунак. Магчыма, госці са сталіцы ехалі на рыбалку.
Кіроўца грузавік — ураджэнец Віцебскай вобласці — траўмаў не атрымаў.
На месцы ДТЗ у Смаргонскім раёне
У тым месцы на выездзе з другараднай дарогі ўсталяваны знак “Рух без астаноўкі забаронены” і ўсталяваны штучныя няроўнасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Два музыкальных коллектива Слонимской детской школы искусств завоевали дипломы лауреата III степени на международном конкурсе.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.