Фура ў копанцы
13 студзеня у 22.43 дыспечару службы “101” Лідскага раёна паступіла паведамленне пра тое, што на трасе М-6 каля вёскі Кенці адбылося ДТЗ і патрэбна дапамога выратаальнікаў, паведамляе рэсурс МНС.
Ратуюць кіроўцу
Байцы МНС на месцы ўстанавілі, што аўтапоезд з’ехаў з дарогі ў вадаём-копанку. У салоне вялікагруза знаходзіўся кіроўца, а кабіна машыны напалову была ў вадзе.
Выратавальнікі з дапамогай выратавальнай дошкі дабраліся да кабіны фуры, дасталі кіроўцу і даставілі яго на бераг.
Медыкі хуткай дапамогі агледзелі выратаванага. Шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Супрацоўнікі ДАІ Лідскага РАУС расследуюць абставіны і прычыны гэтага здарэння, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС