Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-3 °C
Дятлово
пасмурно
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Навагрудскім і Гродзенскім раёнах гарэлі гаспадарчыя пабудовы

16 января 2023 9:10
Поделиться:

Пажар у Навагрудскім раёне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.

Раніцай 15 студзеня ў вёсцы Ладзенікі Навагрудскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку. Падраздзяленні МНС хутка прыбылі на месца і ў лічаныя мінуты ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны перакрыцці і дах.

Наступствы пажару

Як мяркуецца, прычынай пажару там стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Пажар у Скідзелі

Вечарам 15 студзеня дыспечару службы “101” Гродзенскага раёна паступіла паведамленне пра пажар прыватнай гаспадарчай пабудовы на вуліцы Гагарына ў Скідзелі. Выратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Агонь паспеў знішчыць дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць.

Тушаць

Верагодная прычына пажару ў гэтым выпадку — неасцярожнасць пры паленні, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram