У кювеце
Каля 22 гадзін 15 студзеня на аўтадарозе “Карэлічы – Валеўка – Наваельня” каля вёскі Тулічава Навагрудскага раёна легкавік “Ніссан” аказаўся за межамі праезджай часткі, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
На месцы ДТЗ
37-гадовая кіроўца легкавіка рухалася з боку вёскі Косічы і на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, з’ехала ў левы па ходу руху кювет, дзе перакулілася.
Легкавік пасля аварыі
Пасля ДТЗ жанчыну даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Навагрудскай бальніцы.
У момант ДТЗ яна была прышпілена пасам бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ