
Пасля пажару ў кватэры ў Слоніме
16 студзеня ў 19.15 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме, канстатуе рэсурс МНС.

Пашкоджаная маёмасць
Байцы МНС выратавалі гаспадара кватэры, які шпіталізаваны ў Слонімскую ЦРБ. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у жылым пакоі.
З вышэйшых і суседніх кватэр былі эвакуіраваны 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, адзначаецца ў паведамленні.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнасць пры паленні.
Фота МНС