Вадохрышча альбо Святое Богаз’яўленне лічыцца адным з галоўных праваслаўных святаў, які адзначаюць з 18 на 19 студзеня. Часткай светкавання Вадохрышча з’яўляецца акунанне ў палонку альбо рэчку.
Лічыцца, што вада ў гэтыя дні — іярданская 18 студзеня і хрышчэнская 19-га — валодае лекавымі якасцямі, і такім чынам можна пазбавіцца ад многіх хваробаў, умацаваць свае цялесныя і душэўныя сілы, ачысціцца ад негатыву і зла ды напоўніць душу чысцінёй і святлом.
Вернікі сцвярджаюць, што купанне ў ледзяной вадзе ў гэты дзень не можа нікому нашкодзіць. Аднак медыкі прытрымліваюцца іншай думкі. Таму выратавальнікі раяць прытрымлівацца наступных правіл купання на Вадохрышча:
1. Не забывайцеся пра супрацьпаказанні. Пракансультуйцеся са спецыялістамі, ці можна вам купацца ў ледзяной вадзе на Вадохрышча. Дзецям да 6 гадоў, цяжарным жанчынам, кормячым грудзямі мамам, сталым людзям пасля 65 гадоў купацца ў ледзяной вадзе катэгарычна забаронена.
2. Выбірайце спецыяльна абсталяваную палонку каля берага, дзе ёсць мосцікі, а побач дзяжураць выратавальнікі і медыкі. Акунацца патрэбна на глыбіні, на якой ногі датыкаюцца да дна.
3. Распранайцеся паступова: спачатку здыміце верхнюю вопратку, праз 2 – 3 мінуты абутак, так арганізм хутчэй прывыкне да холаду.
4. Да палонкі лепш ісці не босым, а ў шарсцяных шкарпетках ці тапачках, інакш хутка змерзнуць ногі. Рухацца патрэбна асцярожна, бо дарожка можа быць слізкай.
5. Акунацца з галавой не абавязкова. Трохразовае акунанне ў палонку з галавой — гэта толькі праваслаўная традыцыя, а не канон, які абавязкова патрэбна выконваць. Акунайцеся хутка, у вадзе не рэкамендуецца знаходзіцца больш за 1 мінуту, каб не дапусціць пераахалоджванне арганізма.
6. Пасля купання абавязкова разатрыце сябе ручніком, каб сагрэцца. Апраніцеся ў сухое цёплае адзенне і выпіце гарачай гарбаты.
7. Не піце алкаголь. Эксперты таксама раяць на некаторы час устрымацца ад палення, бо цыгарэты негатыўна дзейнічаюць на крываток і павялічваюць расход цяпла.
Выкананне гэтых правіл дапаможа вам застацца здаровым і атрымаць ад купання толькі станоўчыя эмоцыі, адзначаецца ў паведамленні.
Калаж МНС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».