На месцы ДТЗ у Ваўкавыску
Вечарам 17 студзеня ў Ваўкавыску адбыўся наезд на пешахода, паведамляе абласная ДАІ.
Пасля аварыі
Устанавілі, што 56-гадовая кіроўца легкавіка “Таёта” рухалася па вуліцы Гарбатава ў накірунку вуліцы Сафіі Панковай і пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода не заўважыла хлопца, які ішоў злева направа па ходу руху легкавіка, ды наехала на яго.
У выніку аварыі 19-гадовы пешаход з пераломам нагі быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ