Ілюстрацыйнае фота
20 студзеня, у 06.30, у прыгарадзе Гродна адбылося ДТЗ на аўтадарозе “Гродна – Беляны”, паведамляе абласная ДАІ.
Кіроўца легкавіка «Volkswagen» у нейкі момант заўважыў, як на дарогу падае дрэва, але пазбегнуць сутыкнення не змог. Адразу пасля гэтага з ім сутыкнуўся кіроўца «Audi», які ехаў ззаду.
У аварыі ніхто з людзей не пацярпеў, адзначаецца ў паведамленні.