Эвакуацыя з інтэрната
Карыдор у інтэрнаце пасля пажару
Пасля атрымання паведамленя, байцы МНС у лічаныя мінуты прыбылі на месца. З вокнаў на трэцім павеосе выбіваліся клубы дыму. У будынку было шчыльнае задымленне.
Пакой пасля пажару
Перад прыездам выратавальнікаў сусед вывеў з вогненнага пакоя на леснічную пляцоўку 58-гадовага госця гаспадыні. Гаспадыні на момант пажару ў пакоі не было.
Працуюць выратавальнікі
Хуткая дапамога забрала выратаванага ў бальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Выратавальнікі па леснічных маршам і пажарнай аўталесніцы выратавалі 6 чалавек, з якіх 2 дзяцей, эвакуіравалі 15 чалавек, з якіх 4 дзяцей.
Пасля агляду медыкамі, для назірання ў дзіцячую абласную бальніцу паклалі дзіця 2022 года нараджэння. Астатнім жыхарам інтэрната дапамога не спатрэбілася, і яны пасля праветрывання вярнуліся ў свае пакоі.
Байцы МНС ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджана маёмасць, аконная рама, закурадымлены сцены і столь у пакоі і ў карыдоры.
Прычына пажару выяўляецца. Верагодней за ўсё да ўзгарання прывяла неасцярожнасць пры паленні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС