Ілюстрацыйнае фота
За апошнія двое сутак на тэрыторыі Гродзенскай вобласці гарэлі два легкавікі, паведамляе МНС.
Раніцай 20 студзеня ў аграгарадку Каробчыцы Гродзенскага раёна ў выніку ўзгарання легкавіка агнём была пашкоджана панэль прыбораў, ветравое шкло і закурадымлены салон.
Менш пашанцавала гаспадару легкавіка «Volkswagen Passat В3» раніцай 19 студзеня ў вёсцы Феліксава Лідскага раёна — там машына цалкам знішчана агнём.
Прычыны пажараў высвятляюцца.