Аварыя ў Гродне 20 студзеня
Гэта аварыя здарылася раніцай 20 студзеня. 25-гадовы кіроўца легкавіка “Шкода” рухаўся з боку Усходняга моста ў накірунку праспекта Касманаўтаў і пры пад’ездзе да двухузроўневага кольца падчас рэзкага перанакіравання ў левую паласу руху ўехаў у металічную агароджу, канстатуе абласная ДАІ.
На месцы ДТЗ
“Шкода” атрымала механічныя пашкоджанні, і спатрэбілася дапамога эвакуатара, каб прыбраць яе з дарогі. Кіроўца, жыхар Ліды, траўмаў не атрымаў.
Інспектары ДАІ раяць пазбягаць падобных манёўраў і загадзя планаваць свій маршрут, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ