Стала вядома, у чым абвінавачваюць затрыманага ў Слоніме 21 студзеня грамадскага актывіста Алеся Масюка.
— За тое, што некалькі гадоў назад я паставіў лайк (то бок, значок “Падабаецца”) ў сваім Фэйсбуку пад матэрыяламі на старонках выданняў, якія нядаўна прызнаны экстрэмісцкімі, мяне проста на працы хапаюць, вязуць у міліцыю і складаюць пратакол па ч.2 арт. 19.11 КоАП — “Захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Я не лічу, што такім чынам нешта распаўсюджваў і віну сваю не прынаю, — расказаў gs.by Алесь Масюк.
Падчас судовага паседжання ў панядзелак, 23 студзеня, Масюк заявіў хадайніцтва пра пошук адваката. Хадайніцтва суддзя задаволіў, і слонімца вызвалілі з-пад варты. Наступнае судовае паседжанне па справе Алеся Масюка прызначана на 30 студзеня. Пачатак у 10.30.
Нагадаем, што па аналагічным адміністрацыйным артыкуле нядаўна быў прызнаны вінаватым слонімец Павел Севасцьян, які цяпер адбывае 10 сутак арышту. Яшчэ раней тэрмін у 7 сутак адбыў у Слоніме вядомы грамадскі актывіст Віктар Марчык. Рэкорд жа па велічыні пакарання тут пакуль належыць мясцоваму краязнаўцу і пісьменніку Сяргею Чыгрыну, які па двух пратаколах адбыў агулам 22 сутак за кратамі.
Фота з архіва “ГС”
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».