Пасля ДТЗ
Каля 11 гадзін 25 студзеня ў Гродне на вуліцы Кляцкова легкавік наехаў на жанчыну на пешаходным пераходзе, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы наезду
63-гадовы кіроўца легкавіка “Форд” здзейсніў наезд на 79-гадовую жанчыну на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Пасля ДТЗ пацярпелую даставілі ў бальніцу.
Больш падрабязны малюнак здарэння павінна высветліць праверка. У першую чаргу будзе ўстаноўлена, хто на якое святло светлафора рухаўся, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ