Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 27 студзеня ў адным з блокаў на дзявятым паверсе інтэрната на вуліцы Томіна ў Гродне здарыўся пажар, паведамляе МНС.
Работнікі МНС эвакуіравалі з сёмага, восьмага і дзявятага паверхаў інтэрната 36 чалавек, у тым ліку пяцёх дзяцей. Пацярпелых няма.
У выніку ўзгарання агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці і ложак на плошчы 1 кв. м.
Прычына пажару высвятляецца.