Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС.
Ноччу 29 студзеня паступіла паведамлене пра пажар грузавіка на тэрыторыі зоны мытнага кантролю “Лідаспецаўтатранспарт” на вуліцы Фурманава ў Лідзе. Агнём знішчана кабіна грузавіка, пашкоджаны прычэп. У кабіне знойдзены загінулы мужчына, магчыма, кіроўца 1962 года нараджэння.
Яшчэ адзін пажар здарыўся гэтай жа ноччу ў Лідзе на вуліцы Наватарскай, дзе гарэў прыватны гараж. Там агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у гаражы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.