Каля Падросі ў Ваўкавыскім раёне гарэў экскаватар
Днём 31 студзеня каля вёскі Падрось у Ваўкавыскім раёне загарэўся гусенічны экскаватар. Спатрэбілася дапамога выратавальнікаў, паведамляе МНС.
Высветлілася, што падчас работ машыніст экскаватара ўбачыў задымленне і языкі полымя ды паведаміў пра гэта выратавальнікам. Сам жа на месцы спрабаваў справіцца з агнём пры дапамозе агнятушыцеля.
Наступствы пажару
Байцы МНС ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны маторны адсек і абшыўка кабіны. Людзі не пацярпелі.
Прычына ўзгарання выяўляецца. Адна з версій — кароткае замыканне электраправодкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС