Каля апоўдні 1 лютага адбылася аварыя на 14 кіламетры аўтадарогі “Расальшына – Ганчары – Сурвілішкі” ў Іўеўскім раёне, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы ДТЗ
Папярэдне ўстанавілі, што 44-гадовы жыхар Іўя кіраваў лесавозам МАЗ і рухаўся ў накірунку вёскі Ганчары. На закругленні дарогі ўправа кіроўца няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя ўмовы і ўмовы надвор’я ды дапусціў занос вялікагруза.
МАЗ выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ пад кіраваннем 58-гадовага жыхара Ліды.
Пасля ДТЗ кіроўца ГАЗа з траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, а яго 58-гадовая пасжырка, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне з пераломам ключыцы і іншымі траўмамі.
Пацярпелыя ў ДТЗ былі прышпілены пасамі бяспекі.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.
Фота ДАІ
Температура воздуха в субботу на Гродненщине ночью опустится до -4...-9°C. Узнайте прогноз погоды на 6-8…
Указ направлен на обеспечение страховой защиты производителей сельхозпродукции.
Новый автобусный маршрут Гомель - Витебск соединил три области - Гомельскую, Могилевскую и Витебскую.
10 сортов кабачков, которые хорошо зарекомендовали себя благодаря своей устойчивости к стрессовым условиям, высокой продуктивности…
Планируется повышение зарплаты с учетом повышения надбавок сестринскому персоналу.
Банковской картой пассажиры могут рассчитаться в маршрутках, которые курсируют из Гродно в Минск, Свислочь и…