У Свіслацкім раёне гарэла гаспадарчая пабудова
Два пажары здарыліся за мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці, пацярпелых няма, паведамляе МНС.
Наступствы пажару
Раніцай 2 лютага ў вёсцы Янаўшчына Свіслацкага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджана перакрыцце на плошчы 3 кв. метры.
Ноччу 2 лютага на вуліцы Вялікая Троіцкая ў Гродне гарэў вагон-бытоўка. Агнём пашкоджаны ўваходныя дзверы і ўнутраная аздоба бытоўкі.
Прычыны пажараў выяўляюцца.
Фота МНС