Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі праваахоўнікі Гродзеншчыны выявілі 7 выпадкаў знаходжання на працы ў стане алкагольнага ап’янення работнікаў агракоплекса вобласці, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Так 2 лютага падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Смаргонскага РАУС затрымалі на прадпрыемстве 38-гадовага п’янага палявода. У выдыхаемым ім паветры было зафіксавана 2 прамілі алкаголю.
Па ўсіх фактах п’янства на працоўным месцы былі складзены адміністрацыйныя пратаколы і работнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.