Ілюстрацыйнае фота
23 студзеня 22-гадовая жыхарка Бераставіцы знайшла ў інтэрнэце аб’яву аб продажы Iphone 13 Pro ўсяго за 800 рублёў. Дзяўчына пацікавілася ў прадаўца, чаму ён так танна прадае тэлефон, а той адказаў, што тэрмінова патрэбны грошы, а за рэальны кошт прадаць не атрымаецца, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Такія аргументы падаліся дзяўчыне пераканаўчымі, яна пераслала прадаўцу 800 рублёў і стала чакаць тавар. Цягам двух дзён тэлефон так і не прыйшоў. Дзяўчына напісала прадаўцу, але той не адказаў.
Пасля гэтага пацярпелая звярнулася па дапамогу ў Бераставіцкі РАУС.
Па гэтым факце СК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Махлярства”. Асоба прадаўца ўстанаўліваецца.