Раніцай 6 лютага жыхарка шматпавярховіка на вуліцы Кляцкова ў Гродне паведаміла ў міліцыю, што на леснічнай пляцоўцы невядомы напаў на яе суседку. На месца неадкладна выехаў бліжэйшы нарад, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
На месцы міліцыянеры знайшлі труп 46-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі. Нападнік уцёк.
Заяўляльніца абмалявала мужчыну, якога затрымалі па гарачых слядах. Ім аказаўся 76-гадовы сваяк загінулай. Папярэдне ўстанавілі, што паміж імі склаліся непрыязныя адносіны.
Следчыя дадуць прававую ацэнку дзеянням затрыманага, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МУС