Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 6 студзеня ў вёсцы Курцэвічы Воранаўскага раёна гарэла жылая хата. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце, пашкоджаны сцены.
Днём 6 студзеня на вуліцы 1 Мая ў Іўі гарэла бытоўка. Агнём пашкоджаны дах на плошчы 20 кв.м., закурадымлены сцены і знішчана маёмасць.
Вечарам 6 студзеня ў гарадскім пасёлку Астрыно Шчучынскага раёна загарэўся легкавік Fiat Тempra 1997 года выпуску на вуліцы Славінскага. У выніку ўзгарання знішчана ветравое і бакавое шкло, пашкоджаны маторны адсек і салон машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.