Ілюстрацыйнае фота
Днямі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і ДАІ Ашмянскага РАУС падчас рэйдавых мерапрыемстваў устанавілі датычнасць да крадзяжу 61-гадовага кіроўцы адной з устаноў адукацыі Ашмянскага раёна, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Працуючы кіроўцам з верасня мінулага года, мужчына паспеў прысвоіць сабе 425 літраў саляркі з працоўнага аўтатранспарта.
Сума стратаў арганізацыі склала больш за 800 рублёў.
Супраць мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”. Раней праблем з законам ён не маў, адзначаецца ў паведамленні.