Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 9 лютага на Ленінскай вуліцы ў Лідзе гарэў пластыкавы смеццевы кантэйнер. У выніку пажару кантэйнер пашкоджаны агнём на плошчы 0,5 кв.м.
Ноччу 10 лютага ў вёсцы Драбышуны Воранаўскага раёна гарэла жылая хата. Агнём пашкоджана падлога на плошчы 1,5 кв.м.
Прычыны пажараў высвятляюцца.