Студэнты Слонімскага медыцынскага каледжа
Слухаюць
Інспектары прапаганды прывялі прыклады вогненных здарэнняў і распавялі пра іх прычыны.
Інспектар прапаганды ў гасцях у медкаледжы
У адкрытым дыялогу юнакі і дзяўчыты абмеркавалі, як не дапусціць пажару ў доме і што рабіць, калі бяды пазбегнуць не ўдалося.
Падчас заняткаў
Далей была “СуперГУЛЬНЯ”, падчас якой моладзь у чарговы раз успомніла, што перад выкарыстаннем электрапрыбора патрэбна спачатку вывучыць інструкцыю па яго эксплуатацыі. Таксама выратаальнікі напомнілі, што зараджаць ноччу гаджэты — небяспечна.
Паравозікам…
Маладыя людзі з цікавасю прымалі ўдзел у віктарынах і адказвалі на пытанні работнікаў МНС, вывучалі алгарытм выкарыстання пярвічных сродкаў тушэння пажараў і праглядзелі навучальныя відэафільмы.
У завяршэнне сустрэчы выратавальнікі прапанавалі студэнтам усталяваць на смартфоны мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”, які дапаможа знайсці выйсце з любой надзвычайнай сітуацыі, а таксама ўручылі інфармацыйныя буклеты з парадамі па бяспецы.
Фота МНС.