Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
У вёсцы Барбарычы Гродзенскага раёна вечарам 10 лютага гарэла жылая хата. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у хаце.
У гэты ж вечар у вёсцы Літвіца Воранаўскага раёна гарэла нежылыя хата. Там знішчаны дах і перакрыцці.
Прычыны пажараў высвятляюцца.