10 лютага каля 22 гадзін адбылося ДТЗ з удзелам непаўнагадовых, паведамляе абласная ДАІ.
У кювеце
15-гадовы падлетак кіраваў легкавіком “Рэно” і рухаўся па аўтадарозе Ліпнішкі – Ліда. На трэцім кіламетры гэтай дарогі страціў кіраванне , з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Наступствы аварыі
У выніку аварыі 16-гадовы пасажыр атрымаў шматлікія пераломы і іншыя пашкоджанні, з якімі шпіталізаваны ў Лідскую бальніцу.
Адарвала кола
Раней непаўнагадовы кіроўца ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўгон. Траўмаваны пасажар — навучэнец адной з школ Ліды — быў у стане алкагольнага ап’янення. У машыне знаходзіліся яшчэ двое падлеткаў, якія сур’ёзных траўмаў не атрымалі.
Дзеянням непаўнагадовых, а таксама іх бацькам па выкананню іх бацькоўскіх абавязкаў будзе дадзена адпаведная адзнака. Адсутнасць кантролю за баўленнем часу і адкрыты доступ да машыны могуць прывесці да сумных наступстваў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».