Ілюстрацыйнае фота
Аператыўнікі Мастоўскага РАУС разам з ДАІ падчас рэйдавых мерапрыемстваў выявілі, што 43-гадовы аператар аднаго з прадпрыемстваў раёна датычны да крадзяжу дызпаліва, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Як высветлілася, мужчына, працуючы аператарам з канца студзеня па пачатак лютага гэтага года, паспеў прысвоіць 380 літраў саляркі з аўтатранспарта прадпрыемства. Сума нанесенай шкоды склала больш за 700 рублёў. Чатка крадзенага паліва была канфіскавана праваахоўнікамі.
Мастоўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў па гэтым факце крымінальную справу паводле артыкула “Прысваенне альбо растрата”, адзначаецца ў паведамленні.