Выратавалі
12 лютага ў 15.25 відавочцы паведамілі выратавальнікам, што на вуліцы Маставой у Гродне мужчына ўпаў у Нёман з аўтамабільнага моста, канстатуе МНС.
Падраздзяленні МНС у лічаныя мінуты прыбілі на месца здарэння.
У вадзе на адлегласці 15 метраў ад берага знаходзіўся чалавек, якога плынню зносіла ўніз.
Байцы МНС спусціліся на ваду, падплылі да мужчыны і з дапамогай выратавальнай дошкі адбуксіравалі яго да берага.
Медыкі шпіталізавалі выратаванага ў рэанімацыйнае аддзяленне клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў здавальняючым стане.
Абставіны гэтага здарэння высвятляюцца.
Фота МНС