У вёсцы Лугамовічы Іўеўскага раёна 13 лютага гарэла хата 53-гадовай мясцовай жыхаркі, паведамляе МНС.
Гарэла жылая хата
Жанчына адчула пах гарэлага, але сама не магла вызначыць, дзе гарыць, ды звярнулася па дапамогу да суседа. Мужчына выявіў, што гарыць дах, і выклікаў выратавальнікаў.
Байцы МНС на месцы ўбачылі ахоплены полымем дах драўлянага будынка і ліквідавалі пажар. Агонь паспеў знішчыць дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у хаце.
Прычына пажару выяўляецца. Адна з версій — кароткае замыканне электраправодкі.
Фота МНС
Два музыкальных коллектива Слонимской детской школы искусств завоевали дипломы лауреата III степени на международном конкурсе.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.