У кювеце
Раніцай у аўторак на аўтадарозе “Парачаны-Навагрудак-Нясвіж” легкавік сутыкнуўся з водаадводам і апынуўся ў кювеце, паведамляе абласная ДАІ.
46-гадовая кіроўца легкавіка рухалася з Навагрудка ў накірунку Бярозаўкі і на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, з’ехала ў левы па ходу руху кювет, дзе сутыкнулася з бетоннай канструкцыяй.
Пасля аварыі жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ