Ілюстрацыйнае фота
На фэйкавую аб’яву ў сацсетцы Instagram адгукнуліся дзве дзяўчыны, якія аформілі заказ і пералічылі прадаплату на агульную суму 1300 рублёў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Калі дамоўлены час мінуў, а тавар ніхто не даставіў, дзяўчаты зразумелі, што сталі ахвярамі махляроў і звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.
Па артыкуле “Махлярства” Ваўкавыскі міжрайаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.
Асоба западозранага ў злачынстве выяўляецца, адзначаецца ў паведамленні.