Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 16 лютага гарэла жылая хата ў вёсцы Пеляўцы Шчучынскага раёна, паведамляе МНС.
Падчас пажару ў агні загінуў гаспадар хаты. Агонь таксама знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць у хаце.
У гэты ж вечар на вуліцы Славінскага ў Гродне загарэўся легкавік. У выніку пажару пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, салон і багажнік машыны, а таксама пашкоджаны яшчэ тры легкавікі, якія стаялі побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.