КПЗ "Альбярцін" у Слоніме
Кагенерацыйны комплекс магутнасцю 2 МВт увялі ў эксплуатацыю на Слонімскім КПЗ “Альбярцін”, паведамляе рэсурс канцэрна “Белбумлеспрам”.
Электрычная і цеплавая энергія, якая выпрацоўваецца на прадпрыемстве, будзе выкарыстоўвацца для тэхналагічных патрэбаў, а таксама для ацяплення завода ў асенне-зімовы перыед.
Чакаецца, што аб’ём выпрацоўваемай электраэнергіі дасягне 40% патрэб прадпрыемства. Гэта дазволіць значна знізіць энергетычны складнік сабекошту прадукцыі.
Слонімскі кардонна-папяровы завод выпускае кардон, упаковачную і санітарна-гігіенічную паперу, нагдваецца ў паведамленні.
Фота https://www.lesprom.com