Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 17 лютага на вуліцы Вольгі Саламонавай у Гродне адбыўся пажар у падвале шматкватэрнага дома. Агнём пашкоджана маёмасць адной з ячэек. Работнікі МНС выратавалі гаспадыню кватэры на першым паверсе 1944 года нараджэння, якая атруцілася прадуктамі гарэння і была шпіталізавана ў здавальняючым стане. З вышэйшых кватэр выратавальнікі эвакуіравалі 10 чалавек.
Гэтай жа раніцай у вёсцы Канюшаны Лідскага раёна гарэла жылая хата. Там агнём знішчана маёмасць, перакрыцці і дах у хаце.
Прычыны пажараў высвятляюцца.