Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС.
Днём 18 лютага гарэў гараж на Вянечнай вуліцы ў Гродне. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у гаражы. З атручваннем прадуктамі гарэння была шпіталізавана жанчына 1998 года нараджэння.
У гэты ж дзень у аграгарадку Вялікае Мажэйкава гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Вечарам гэтага дня на вуліцы Камінскага ў Смаргоні гарэла прыватная лазня. Агнём пашкоджаны дах і маёмасць у лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.