Гарэла кватэра на 4 паверсе
Пацярпелая ад агню кватэра
Па названым адрасе выехалі падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння.
Наступствы пажару
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то ўбачылі, што дзверы ў адной з кватэр на 4 паверсе былі ахоплены полымем, а на паверсе было шчыльнае задымленне. Падкючыўшы апараты на сціснутым паветры, байцы МНС пачалі тушыць пажар і эвакуіраваць жыхароў.
Падчас разведкі выявілі, што ў кватэры, якая гарэла, дома нікога не было. З суседняй кватэры пры дапамозе маскі для дыхання вывелі пенсіянерку 1933 года нараджэння, а з кватэры паверхам вышэй выратавалі жанчыну 1963 года нараджэння.
89-гадовую бабулю шпіталізавалі ў цэнтральную райбальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Другой жанчыне дапамога медыкаў не спатрэбілася.
З пад’езда дома эвакуіравалі 11 чалавек, з якіх двое — дзеці. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася, а пасля праветрывання жыхары змаглі вярнуцца дамоў.
На ліквідацыю пажару выратавальнікам спатрэбілася каля 10 мінут. Агонь знішчыў уваходныя дзверы, аздобу і маёмасць у кватэры і пашкодзіў столь у адным з пакояў.
Прычына здарэння высвятляецца. Па адной з версій, да ўзгарання магло прывесці кароткае замыканне электраправодкі.
Фота і відэа МНС