Легкавік на месцы ДТЗ
Раніцай 22 лютага ў Гродзенскім раёне паміж вёскамі Лобна-Агароднікі і Трычы адбылося ДТЗ з удзелам дзікай жывёлы, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
Падчас руху 36-гадовы кіроўца легкавіка BMW адчуў удар у левыя заднія дзверы машыны і спыніўся. Калі мужчына выйшаў з легкавіка, то ўбачыў казулю, якая загінула на месцы ДТЗ.
Казуля дарогу не перабегла
Людзі не пацярпелі, адзначаецца ў паведамленні.
На месца здарэння выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.
Фота ДАІ