Ілюстрацыйнае фота
Мэтамі мерарыемства было ўзмацнення кантролю за выездам, прыбываннем і перамяшчэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама выкананне імі працоўнага заканадаўства.
Супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі РАУС вобласці разам з супрацоўнікамі іншых падраздзяленняў міліцыі і ва ўзаімадзеянні з супрацоўнікамі памежнага камітэта праверылі адрасы пражывання замежнікаў, памежныя тэрыторыі і магчымыя месцы прыбывання замежнікаў.
Падчас праверкі інтэрнатаў і прыватных адрасоў пражывання замежных студэнтаў, звярталася ўвага на замежнікаў, якія скончылі вучобу і не маюць прававых падстаў далей знаходзіцца ў Беларусі.
На рынках і гандлёвых аб’ектах выяўлялі замежнікаў, якія займаліся незаконнай працоўнай дзейнасцю.
Агулам пры правядзенні аперацыі выявілі чатыры групы нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з Расійскай Федэрацыі з мэтай незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі ў краіны Еўразвязу. Гэта былі грамадзяне Сірыі, Шры-Ланкі, Палестыны.
Выявілі асобу аднаго замежніка, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, а ўсяго знайшлі 181 замежнага парушальніка. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 17 нелегалаў дэпартавалі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота БЕЛТА