З Гродзенскай вобласці дэпартавалі 17 нелегальных мігрантаў

З 15 па 17 лютага на тэрыторыі Гродна і Гродзенскай вобласці праводзіўся асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.

Мэтамі мерарыемства было ўзмацнення кантролю за выездам, прыбываннем і перамяшчэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама выкананне імі працоўнага заканадаўства.

Супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі РАУС вобласці разам з супрацоўнікамі іншых падраздзяленняў міліцыі і ва ўзаімадзеянні з супрацоўнікамі памежнага камітэта праверылі адрасы пражывання замежнікаў, памежныя тэрыторыі і магчымыя месцы прыбывання замежнікаў.

Падчас праверкі інтэрнатаў і прыватных адрасоў пражывання замежных студэнтаў, звярталася ўвага на замежнікаў, якія скончылі вучобу і не маюць прававых падстаў далей знаходзіцца ў Беларусі.

На рынках і гандлёвых аб’ектах выяўлялі замежнікаў, якія займаліся незаконнай працоўнай дзейнасцю.

Агулам пры правядзенні аперацыі выявілі чатыры групы нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з Расійскай Федэрацыі з мэтай незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі ў краіны Еўразвязу. Гэта былі грамадзяне Сірыі, Шры-Ланкі, Палестыны.

Выявілі асобу аднаго замежніка, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, а ўсяго знайшлі 181 замежнага парушальніка. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 17 нелегалаў дэпартавалі, адзначаецца ў паведамленні.

Фота БЕЛТА

Последние новости

Министр обороны Беларуси открыл в Слониме стадион «Гвардейский»

Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».

22.11.2024

О погоде в выходные на Гродненщине. Каким было 22 ноября в истории метеонаблюдений?

О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.

22.11.2024

Слонимское предприятие открыло свой первый фирменный магазин в Китае

В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.

22.11.2024

Огненное ЧП в Слониме — пожар вспыхнул на территории автосервиса

Огнем повреждена кровля и входная дверь помещения.

22.11.2024

Зарплата у бюджетников с 1 января может вырасти до двух раз. О новшествах рассказали в Минтруда

С 1 января 2025 года в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций предусмотрены новшества.

22.11.2024