Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
небольшой снег
-0 °C
Мосты
небольшой снег
-1 °C
Дятлово
небольшой снег
-1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Работнікі прадпрыемстваў Гродзеншчыны прысвоілі 765 літраў паліва

23 февраля 2023 12:21
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Міліцыя Гродзенскай вобласці працягвае рэйды па выяўленню эканамічных злачынстваў на прадпрыемствах рэгіёна, канстатуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Днямі супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лідскага РАУС разам з ДАІ устанавілі датычнасць да крадзяжу паліва 47-гадовага кіроўцы аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.

Як высвятлілася, мужчына са жніўня мінулага і па люты гэтага года прысвоіў 445 літраў саляркі са службовага транспарту на агульную суму больш як 1000 рублёў.

Аналагічны факт быў выеўлены ў Смаргонскім раёне. Там у мясцовай арганізацыі 52-гадовы шафёр прысвоіў 320 літраў саляркі на суму больш як 700 рублёў.

Лідскім і Смаргонскім райаддзелам Следчага камітэта па гэтых фактах былі ўзбуджаны крымінальныя справы па артыкуле “Прысваенне ці растрата”, адзначаецца ў паведамленні.

Наш канал в Telegram