Гарэў жылы дом
Вечарам 22 лютага гарэў жылы дом у вёсцы Петры Лідскага раёна, паведамляе МНС.
Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.
На пажарышчы знойдзены мёртвым 64-гадовы гаспадар дома.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнасць пры паленні.
Фота МНС