Знойдзены ў Гродне снарад
Днямі падчас будаўнічых работ на вуліцы Маставой у Гродне рабочыя знайшлі 82-міліметровы артылерыйскі снарад часоў ВАВ, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Пра небяспечную знаходку адразу паведамілі ў міліцыю. На месца прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Вайскоўцы забралі снарад, які потым быў знішчаны.
Міліцыя напамінае, што ў падобных выпадках неабходна адразу паведамляць пра знойдзенае праваахоўнікам і ні ў якім разе не рабіць што-небудзь самастойна, каб пазбегнуць дрэнных наступстваў.
Фота УУС