На месцы ДТЗ у Лідзе
25 лютага ў 12.17 у Лідзе 51-гадовая кіроўца легкавіка "Audi" на рэгуляваным пешаходным пераходзе на скрыжаванні вуліц Камуністычнай і Горкага наехала на 38-гадовага пешахода, які, па папярэдняй інфармацыі, пераходзіў дарогу на забаронены сігнал светлафора, паведамляе абласная ДАІ.
Легкавік пасля аварыі
Пацярпелага з пераломамі рэбраў і рэзанымі ранамі твару шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.
У момант ДТЗ мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ